10 чэрвеня 2026, Серада, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Менска збіраецца высяліць кракадзілаў са сталічных кватэраў

28

Старшыня Менгарвыканкама мае намер узмацніць жорсткасць правілаў ўтрымання ў кватэрах шматпавярховых жылых дамоў хатніх жывёлаў.

«Гэтае пытанне ёсць, яно аналізуецца і ў хуткім часе будзе прынятае адпаведнае рашэнне», - заявіў Мікалай Ладуцька ў сераду на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Такім чынам ён адказаў на пытанне журналістаў пра тое, што шмат хто з менчукоў утрымлівае ў гарадскіх кватэрах экзатычных і небяспечных жывёлаў, у тым ліку атрутных змеяў і кракадзілаў, а таксама сабак байцоўскіх пародаў, што з'яўляецца прамой пагрозай бяспекі грамадзянаў.

Ладуцька нагадаў пра тое, што ў Беларусі існуюць правілы ўтрымання і гадоўлі грамадзянамі хатніх жывёлаў, і гэтыя нормы павінны выконвацца. Пры гэтым уладальнікі хатніх гадаванцаў павінны ўлічваць «нормы інтэрната», падкрэсліў мэр. Пры гэтым ён са шкадаваннем заўважыў, што на практыцы такія нормы не заўсёды выконваюцца.

«Вось калі ў кватэры паверхам вышэй жыве, скажам, атрутная змяя ці кракадзіл, дык гэта выклікае ў чалавека пэўны непакой, хоць наўпрост ён з гэтым кракадзілам не кантактуе. Але непакой ёсць, паколькі ёсць магчымасць пагрозы», - дадаў М.Ладуцька.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках