Новы мэр Менску заклікаў чыноўнікаў працаваць у тры змены без выходных
40- 29.06.2010, 17:16
Чыноўнікі павінны так працаваць, каб «выйсці на нулявы сальда знешнеэканамічнай дзейнасці».
Старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька заклікаў сталічных чыноўнікаў працаваць без выхадных. Пра гэта ён сказаў сёння, атрымліваючы з рук кіраўніка дзяржавы пасведчанне мэра Менску, паведамляе БелТА.
«Каб ажыццявіць пастаўленыя задачы, нам усім трэба ўзмоцнена працаваць, працаваць у тры змены, працаваць без выходных», - сказаў Мікалай Ладуцька.
Уступаючы на пасаду, новы мэр Менску паабяцаў забяспечыць рост паказчыкаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця сталіцы ў трэцім і чацвёртым кварталах 2010 года і выканаць заданне па бягучай пяцігодцы.
Мікалай Ладуцька адзначыў, што ў 2012 годзе Менск плануе выйсці на нулявы сальда ў знешнеэканамічнай дзейнасці, у 2013-м - атрымаць станоўчае сальда.