15 снежня 2018, Субота, 4:08
Дзякую вам
Рубрыкі

Майкл Дуглас: «Беларусь - краіна маіх продкаў» (Відэа)

17

Вядомы амерыканскі актор і «зорка» Галівуда звярнуўся да беларусаў.

У Нью-Ёрку, на вечары салідарнасці з Беларуссю, арганізаваным амерыканскім ПЭН-клубам у падтрымку Беларускага Свабоднага тэатра, брытанскі драматург Том Стопард зачытаў ліст ад выбітнога амерыканскага акцтоа Майкла Дугласа.

- Мяне завуць Том Стопард. Як вы ведаеце, у Амерыцы жыве шмат беларусаў - амерыканцаў з беларускімі каранямі. Сярод іх ёсць шмат выдатных амерыканцаў. Адзін з іх даслаў зварот, які я павінен зачытаць сёння на гэтым вечары, і я хацеў бы пачаць менавіта з гэтага.

«Я - амерыканец, таму што сям'я майго бацькі прыехала з Беларусі за новай жыццём у краіну Свабоды. Мы абавязаны выкарыстаць гэтую свабоду для таго, каб падтрымаць тых, каму адмоўлена ў такіх правах, як права на свабоду выбару. Як актор я рады падтрымаць Беларускі Свабодны тэатр, флагман мірнага пратэсту за справядлівасць і дэмакратыю ў краіне маіх продкаў. Майкл Дуглас».