19 сакавiка 2024, aўторак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SIPRI: З Беларусі ў Лівію вылецеў ІЛ-76 са зброяй

81
SIPRI: З Беларусі ў Лівію вылецеў ІЛ-76 са зброяй

Афіцыйны Менск падазраюць у пастаўках зброі Кадафі.

«Самалёт ІЛ-76 вылецеў 15 лютага ў Лівію з Баранавічаў, дзе знаходзіцца буйны былы савецкі склад зброі, што цяпер кантралюецца беларускімі ўладамі», - заявіў дырэктар Стакгольмскага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI) Х'ю Грыфітс, спасылаючыся на крыніцы ў авіяцыйным камандаванні, паведамляе AFP.

«У нас ёсць сур'ёзныя падазрэнні, што самалёт перавозіў зброю», - сказаў ён.

«Ён накіраваўся ў аэрапорт важнага для Кадафі горада Себха, размешчанага ўглыб пустыні на поўдні Лівіі», - сказаў ён, дадаўшы, што «гэта адзін з нямногіх аэрапортаў, які ўсё яшчэ знаходзіцца пад кантролем Кадафі, і на які не распаўсюджваецца дзеянне карабельных радыёлакацыйных станцый ЗША, НАТА і ЕЗ, як на аэрапорт у Трыпалі».

«Мы доўгі час сочым за ім (аэрапортам), таму што ён усё часцей выкарыстоўваецца для транспарціроўкі зброі з Усходняй Еўропы ў краіны Афрыкі паўднёвей Сахары», - заявіў Грыфітс, пацвердзіўшы распаўсюджаную на выходных інфармацыю аб тым, што самалёт, які належыць Кадафі, лятаў у Менск.

«У апошнія дні былі заўважаныя палёты з Трыпалі ў Беларусь», - сказаў Грыфітс, дадаўшы, што гэта быў самалёт Falcon 900, якім карыстаецца клан Кадафі. Ён адзначыў, што сын Кадафі Хаміс падтрымлівае асабліва цесныя адносіны з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

SIPRI, які спецыялізуецца ў пытанні ўзбраення, разаслаў ў панядзелак папярэджанне арганізацыям з заклікам дбайна выбіраць кампаніі, з якімі яны супрацоўнічаюць у сферы паставак гуманітарнай дапамогі Лівіі і Кот-д'Івуар, які, як лічыць ААН, таксама атрымлівае зброю з Беларусі.

«Гуманітарны арганізацыям патрэбныя вялікія транспартныя самалёты, і часам здараецца так, што яны выкарыстоўваюць тыя ж самалёты, якія перавозяць зброю», - перасцярог Грыфітс.

«У апошнія два тыдні мы асабліва устрывожаныя зброяй з Беларусі, зброяй, якая прыбыла ў аэрапорт Ямусукро ў Кот-д'Івуары і ў Сібху у Лівіі», сказаў ён.

Аддзел SIPRI па кантролі за гандлем зброяй займаецца еўрапейскімі праектамі пад кіраўніцтвам высокапастаўленага дыпламата Еўразвяза Кэтрын Эштан.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках