7 траўня 2024, aўторак, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірыну Халіп будуць судзіць 11 мая

21
Ірыну Халіп будуць судзіць 11 мая

Жонку кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, журналістку Ірыну Халіп будуць судзіць 11 мая ў судзе Заводскага раёна Менска.

Сустаршыня БХД Павал Севярынец і начальнік штаба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў праходзяць з Ірынай па адной справе, паведамляе прэс-служба БХД. Усім ім падчас так званага следства змянілі артыкул абвінавачвання на «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (арт. 342, ч.1 КК РБ). Ім пагражае да 3 гадоў зняволення.

Па словах адваката Паўла Севярынца, судовы працэс будзе доўжыцца не менш за 5 дзён.

Дата суду стане чарговым падарункам беларускага дыктатара сыну Андрэя Саннікава і Ірыны Халіп. 15 мая Даніку спаўняецца 4 гады. Судовая расправа над бацькам Даніка пачалася сёння, 27 красавіка.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках