25 красавiка 2024, Чацвер, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірыну Халіп будуць судзіць у судзе Заводскага раёна Менска

27
Ірыну Халіп будуць судзіць у судзе Заводскага раёна Менска

Справа Ірыны Халіп, жонкі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, перададзеная Менгарсудом ў суд Заводскага раёна Менска.

Разам з Ірынай па гэтай справе праходзяць сустаршыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец і кіраўнік выбарчага штаба кандыдата Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў.

"Справа толькі паступіла ў суд. Дата яшчэ не прызначаная, суддзя не вызначаныя", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у судзе Заводскага раёна.

Ірына Халіп, Сяргей Марцалеў і Павел Севярынец абвінавачваюцца па ч. 1 арт. 342 КК Беларусі - "удзел у дзеяннях або арганізацыя дзеянняў, якія парушаюць грамадзкі парадак". Павел Севярынец і Сяргей Марцалеў знаходзяцца пад вартай, Ірына Халіп - пад хатнім арыштам.

Раней Ірына Халіп, Сяргей Марцалеў і Павел Севярынец абвінавачваліся ў "масавых беспарадках" (ст.293 КК Беларусі), што прадугледжвала крымінальную адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў. Па дадзеным артыкуле праходзіць муж Ірыны кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, а таксама Мікалай Статкевіч і Зміцер Ус.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках