МЗС Беларусі знайшоў змову ў АБСЕ
9- 6.04.2011, 9:49
Беларускі МЗС абвінаваціў міністра замежных спраў Літвы А. Ажубаліса ў спробе наўмысна і штучна нагнятаць напружанасць вакол Беларусі ў межах АБСЕ.
«Неаднаразовыя каментары міністра замежных спраў Літвы А. Ажубаліса ў дачыненні да нейкай «самаізаляцыі» Беларусі, што нібыта расце, якую ён да таго ж распаўсюджвае «і на кіраўніцтва, і на людзей», не могуць расцэньвацца інакш як спроба літоўскага старшынства ў АБСЕ наўмысна і штучна нагнятаць напружанасць вакол Беларусі ў межах гэтай арганізацыі і ў нейкіх мэтах, што пераследуюцца старшынствам», заяўляе МЗС Беларусі.
«Мяркую, старшынству на справе вядома, што Беларусь была і застаецца актыўным удзельнікам міжнароднай супольнасці і адкрытая да канструктыўнага супрацоўніцтва ў межах АБСЕ. Канкрэтныя прапановы па гэтым пытанні раней ужо афіцыйна накіроўваліся дзеючаму старшынству», сказаў прэс-сакратар МЗС Андрэя Савіных.