17 траўня 2024, Пятніца, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Міжнародная амністыя»: Ёсць рызыка, што Саннікава катуюць

44
«Міжнародная амністыя»: Ёсць рызыка, што Саннікава катуюць

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» занепакоеная, што кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі.

Існуе сур'ёзная рызыка катаванняў і іншых відаў жорсткага абыходжання, лічаць праваабаронцы. Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў быў прысуджаны да пяці гадоў турэмнага зняволення 14 мая. У судзе ён адкрыта заявіў, што ў СІЗА КДБ у дачыненні да яго ўжываліся катаванні. А старшыня КДБ Вадзім Зайцаў асабіста шантажаваў Саннікава сям'ёй, пагражаючы жыццю і здароўю ягоных жонкі і сына.

17 мая жонка Андрэя Саннікава і ягоная маці атрымалі дазвол суда на сустрэчу з ім, аднак 18 мая ім адмовілі ў сустрэчы ў СІЗА КДБ. Ні адвакат, ні сям'я не маюць доступу да Андрэя Саннікаву.

«Міжнародная амністыя» заклікае людзей тэрмінова адпраўляць лісты старшыні КДБ Зайцаву, Генеральнаму пракурору Васілевічу, а таксама копіі ў Партызанскі раённы суд і дыпламатычныя прадстаўніцтвы. У лістах праваабарончая арганізацыі заклікаюць патрабаваць, каб улады дазволілі Саннікаву сустрэцца з сям'ёй і адвакатам, каб да яго не ўжывалі катаванняў і іншых відаў жорсткага звароту, нагадваць, што Андрэй Саннікаў з'яўляецца вязнем сумлення, і ён павінен быць вызвалены неадкладна і безумоўна.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках