19 красавiка 2024, Пятніца, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чорны аўторак наступіў для беларускай эканомікі (Відэа)

226

Пасля абвяшчэння аб дэвальвацыі ў адносінах да даляра беларускі рубель упаў на 56%. Прыкладна столькі ж ён страціў да расейскага рубля і еўра.

Гэтым жа ранкам у Беларусі рэзка падскочыў і кошт аўтамабільнага паліва. Амаль на чвэрць.

Кошты на беларускіх запраўках, як і было абяцана, у нуль гадзін папаўзлі ўверх. Літр 92-га бензіну стаў даражэйшым амаль на 20%, 95-га на 16. Кошт дызеля вырас амаль на 24%. Бензін і дызпаліва ў Беларусі ў гэтым годзе падаражэлі ўжо ў чацвёрты раз. Але гэтае падвышэнне коштаў стала рэкордным. Раней дзяржканцэрн «Белнафтахім» не паднімаў планку вышэй за 10%.

Чэргі на запраўках ў панядзелак, 23 мая, расцягнуліся на сотні метраў уздоўж трас, якія вядуць да АЗС. Аўтааматары запаўнялі не толькі поўныя бакі, але і прывезеныя каністры.

Навіна аб падвышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва прыйшла адначасова з паведамленнем аб абвале курсу беларускага рубля. Чуткі, якія краіна абмяркоўвала на працягу апошніх двух месяцаў, ператварыліся ў рэальнасць.

Па беларускім тэлебачанні паведамілі: «Праўленне нацыянальнага банка Беларусі вырашыла ўсталяваць 24 мая афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют: 4930 беларускіх рублёў за 1 даляр ЗША, 6914,82 за адзін еўра, 173, 95 беларускага рубля за расейскі рубель. Дадзеныя рашэнні прынятыя для стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку».

Абвяшчэнне аб дэвальвацыі рубля на Беларускім тэлебачанні прагучала, як радавая навіна. Між тым, крыху больш за месяц таму Лукашэнка запэўніваў журналістаў, што прычын для турбавання няма. Штурмуючы абменнікі, людзі самі ствараюць сабе праблемы.

Аб тым, што дэвальвацыі не будзе, казаў у сакавіку старшыня праўлення нацбанка Беларусі Пётр Пракаповіч.

«Пакуль я з’яўляюся старшынём праўлення, ніякай разавай дэвальвацыі адзінамомантавай ніколі не будзе. Нават 5% ніколі ня будзе ў нас разавай дэвальвацыі», - заяўляў ён у эфіры Беларускага тэлебачання 17 сакавіка.

Праз два месяцы пасля гэтай заявы Нацбанк дэвальваваў рубель у сярэднім амаль на 55%. Абменныя пункты з сакавіка працавалі ў аднабаковым рэжыме, валюту толькі куплялі. Многія абменнікі ў сапраўдны момант афіцыйна не закрываюцца, але прадаваць нічога не спяшаюцца.

«Валюта ў банках, наколькі я ведаю, наогул ёсць, вядома, проста ўсе сядзяць і чакаюць, яе выстаўляць ці не. А на сённяшні дзень я не думаю, што яны ўсе пачнуць гэтую валюту выстаўляць, яны пачакаюць яшчэ дзень-два, тыдзень і іншае, - кажа эканаміст Леанід Заіка. - Калі курс скокнуў ад трох тысяч да пяці, чаму б не пачакаць, калі ён да 10 скокне».

У беларускіх крамах тым часам стала прыкметна менш тавараў. У рэпартажах мясцовага тэлебачання на сітуацыю глядзяць аптымістычна.

«Такая сітуацыя безумоўна ідзе на карысць айчыннаму гандлю. І кіраўніцтва многіх прадпрыемстваў не хавае, што калі падзеі і надалей будуць развівацца па падобным сцэнары, то яны ў бліжэйшы час разлічацца па ўсіх крэдытах», - заявілі ў эфіры Беларускага тэлебачання 23 мая.

Ці прынясе такі ажыятаж выгаду мясцовым прадпрымальнікам, вялікае пытанне. Знікненне тавараў з прылаўкаў прыйшло адначасова з чуткамі аб дэвальвацыі. Кошты выраслі, а рублі ў гаманцах беларускіх пакупнікоў каштуюць цяпер нашмат менш.

Напісаць каментар 226

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках