20 красавiка 2024, Субота, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ 8 краін пашырылі «чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў

17
Яшчэ 8 краін пашырылі «чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў

Змоўшчыкі дыктатара працягваюць заставацца ізгоямі ў цывілізаваным свеце.

Услед за рашэннем Еўразвяза яшчэ восем дзяржаваў пашырылі спіс прадстаўнікоў афіцыйнага Менску, якім забаронены ўезд на іхнюю тэрыторыю. Пра гэта гаворыцца ў заяве Вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, перадае TUT.by.

Нагадаем, 23 мая ў Брусэлі Рада Еўразвяза пастанавіла павялічыць спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краін-прадстаўніц ЕЗ і чые еўрапейскія актывы замарожаныя. Папярэдні пералік, які налічвае 175 чалавек, быў пашыраны на 13 новых прозвішчаў.

Цяпер увесь чорны спіс налічвае 188 чалавек. Гэта дзяржчыноўнікі, супрацоўнікі праваахоўных органаў, суддзі і пракуроры, рэктары універсітэтаў, журналісты, якія, на думку ЕЗ, адказныя за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў, гвалтоўнае здушэнне пратэстаў і рэпрэсіі супраць актывістаў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Зараз да рашэння Рады ЕЗ далучыліся яшчэ восем краін. Гэта кандыдаты на ўступленне ў Еўразвяз Харватыя, Македонія, Чарнагорыя і Ісландыя, краіны - удзельніцы працэсу стабілізацыі і асацыяцыі і патэнцыйныя кандыдаты Албанія, Сербія, краіны-ўдзельніцы Еўрапейскай эканамічнай зоны Нарвегія і Ліхтэнштэйн.

Адзначым, што з краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўразвяз толькі Турцыя не падтрымала санкцыі супраць рэжыму.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках