«Моцна грыміць»: ЗСУ атакавалі адзін з найбуйнейшых НПЗ у Расіі
2- 3.11.2026, 8:21
- 5,076
Над Яраслаўскім НПЗ падымаецца дым.
Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдары па стратэгічных аб’ектах у Яраслаўскай вобласці Расіі. Папярэдне, мэтаю беспілотнікаў стаў Яраслаўскі нафтаперапрацоўчы завод. Атаку здзейснілі ўначы 3 лістапада.
Сігнал пра беспілотную і ракетную небяспеку ў рэгіёне прагучаў каля 02:47 па мінскім часе. Улады абмежавалі рух транспарту на выездзе з Яраслаўля ў бок Масквы, ад скрыжавання Маскоўскага праспекта з Паўднёва-Заходняй кальцавой дарогай, патлумачыўшы гэта «забеспячэннем бяспекі». Таксама быў закрыты гарадскі аэрапорт.
Мясцовыя жыхары паведамляюць пра шматлікія выбухі. «Моцна грыміць», — адзначаюць яраслаўскія анлайн-выданні.
Яраслаўскі НПЗ уваходзіць у лік найбуйнейшых у Расіі: за год ён здольны перапрацаваць да 15 млн тон сырой нафты. Прадпрыемства забяспечвае расійскую армію палівам і гаруча-змазачнымі матэрыяламі, таму, як падкрэсліваецца ў публікацыі, з’яўляецца законнай мэтай для ўкраінскіх сіл.

