11 траўня 2024, Субота, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Губернатар Сумар перасеў на Audi A8 за 100 тысяч еўра (Фота)

207
Губернатар Сумар перасеў на Audi A8 за 100 тысяч еўра (Фота)

Яшчэ нядаўна кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама перасоўваўся на зусім не сціплым пазадарожніку Toyota Land Cruiser.

Аднак у пачатку мая Канстанцін Сумар збянтэжыў берасцейцаў - бо крызіс жа ў айчыне! - новым службовым аўтамабілем, чорным седанам Audi A8 L.

Кошт гэтай машыны - каля ста тысяч еўра. Да прыкладу, беларусу, якая зарабляе паўтара мільёны беларускіх рублёў, для пакупкі такога аўтамабіля трэба працаваць 40 гадоў, прычым не выдаткоўваючы грошай на такую ​«дробязь», як ежу.

Даведацца падрабязнасці арыстакратычнага набытку карэспандэнт БелаПАН вырашыў у намесніка начальніка ўпраўлення сакратарыята старшыні аблвыканкама Уладзіміра Гаўрышука. Але чыноўнік катэгарычна заявіў, што гэта не тэма для размовы. «Гэтую тэму ніхто абмяркоўваць не будзе, лепш займіцеся тымі рэчамі, якія цікавыя людзям», - падсумаваў Гаўрышук.

Адзначым, што кіраўнік аблвыканкама і раней здзіўляў грамадскасць. Так, восенню мінулага года Сумар прапанаваў паставіць прыжыццёвы помнік Лукашэнку за развіццё аграгарадкоў, а ўвесну гэтага года прэзентаваў сольны музычны альбом лірычных песень «Береза, белая подруга».

Напісаць каментар 207

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках