7 траўня 2024, aўторак, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Гозман: Лукашэнка - узурпатар і яго трэба судзіць

157
Леанід Гозман: Лукашэнка - узурпатар і яго трэба судзіць

Расея і ніхто ў свеце не павінныя падтрымліваць варварскі злачынны рэжым у Беларусі.

«Я быў у Беларусі 19 снежня, калі АМАП разганяў бяззбройных людзей. У Беларусі ўжо 17 год кіруе Лукашэнка, варварскі, злачынны рэжым, які не проста парушае правы сваіх грамадзянаў і праводзіць масавыя рэпрэсіі. Гэта рэжым, у якім забіваюць палітычных праціўнікаў. Беларускі дыктатар загнаў краіну ў абсалютны, дасканалы тупік - там поўная эканамічная катастрофа.

Я лічу пры гэтым, што мы павінныя дапамагаць Беларусі - гэта выдатная краіна з вельмі глыбокай, недаацэненай ў нас культурай, з неверагоднымі людзьмі. Мы павінныя дапамагаць Беларусі, але, ні ў якім выпадку не павінныя дапамагаць беларускаму дыктатару, які над Беларуссю здзекуецца, які Беларусь разбурае. Думаю, што мы абавязаныя дапамагчы беларускаму народу пазбавіцца ад дыктатуры Лукашэнкі», - заявіў у інтэрв'ю радыёстанцы і «Эхо Москвы» сустаршыня расейскай партыі «Правое дело» Леанід Гозман.

Пры гэтым палітык адзначыў, што «размовы аб тым, што Лукашэнку нібыта няма альтэрнатывы, гэта абраза беларускага народа».

«Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты, які цяпер атрымаў 5 гадоў строгага рэжыму, Андрэй Саннікаў, быў намеснікам міністра замежных справаў. Ён чалавек прафесійны, кваліфікаваны, абсалютна сталы і досыць харызматычны, між іншым. Той самы паэт Някляеў, якому разбілі галаву, ён таксама чалавек больш, чым годны. Сярод кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі былі вядомыя эканамісты, быў былы рэктар беларускага універсітэта», - нагадаў Гозман.

У той жа час «Лукашэнку, Туркменбашы і іншых» Леанід Гозман лічыць «злачынцамі, якіх трэба судзіць і іх будуць судзіць».

«Лукашэнка ненадзейны наш саюзнік. Наогул мець справу з чалавекам непрадказальным і некантралюемым вельмі небяспечна. Мы зацікаўленыя ў тым, каб нашыя суседзі былі стабільнымі дэмакратычнымі дзяржавамі, з якімі можна дамаўляцца, і з якімі не зменяцца адносіны, калі раптам зменіцца настрой першай асобы.

Гэта было шмат разоў у гісторыі чалавецтва - калі збанкрутавалы дыктатар просіць дапамогі, пагражае, што калі не будзе дапамогі, тады ён пакрыўдзіцца і пойдзе на другі бок барыкад - гэта было шмат разоў. У гэтым выпадку даюцца палітычна-звязаныя крэдыты. Гэта значыць, Лукашэнка павінен праводзіць нармальныя выбары. Хачу нагадаць, што выбары, на якіх я прысутнічаў 19 снежня, гэтыя выбары не прызнаныя нікім у свеце, апрача нас. Можа, яшчэ якая-небудзь Бурундзі прызнала, але ні Еўропа, ні ЗША гэтыя выбары не прызналі.

Па ўсіх дадзеных, якія я ведаю, Лукашэнка ў першым туры не выйграў. Ён узяў адсоткаў 30, ён з'яўляецца узурпатарам, а не прэзідэнтам. Пры сумленных выбарах Лукашэнка прайграе. І менавіта таму ён кінуў войскі на людзей. Менавіта таму», - упэўнены сустаршыня «Правого дела».

Напісаць каментар 157

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках