5 траўня 2024, Нядзеля, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца: Лукашэнку не паклічуць на саміт «Усходняга партнёрства» у Варшаву

16
Крыніца: Лукашэнку не паклічуць на саміт «Усходняга партнёрства» у Варшаву

На саміце кіраўнікоў дзяржаваў-удзельніц праграмы ЕЗ «Усходняе партнёрства», які пройдзе ў верасні ў Варшаве, Лукашэнка прысутнічаць не будзе.

Пра гэта ІА REGNUM 28 чэрвеня паведаміла крыніца ў дыпламатычных колах Польшчы.

Крыніца адзначыла, што стаўленне да дыктатара Беларусі засталося нязменным, і нагадаў, што на Лукашэнку распаўсюджваюцца візавыя санкцыі ЕЗ.

«Ніхто не выключаў Беларусь з праграмы «Усходняе партнёрства», - заявіў у інтэрв'ю РАР 27 чэрвеня міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі. Па ягоных словах, Беларусь будзе запрошаная на саміт «Усходняга партнёрства», які адбудзецца ў верасні 2011 года ў Варшаве, на «магчымым высокім узроўні».

На пытанне аб тым, што гэта значыць, міністр заявіў: «На самым высокім узроўні, наколькі гэта магчыма».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках