29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыя Пшэломец: Навошта МВФ забяспечваць захаванне дыктатарскага рэжыму?

23

Галоўнае пытанне да Захаду - «ці даваць», а для беларускага ўрада - «ці зможам атрымаць» крэдыт ад Міжнароднага Валютнага Фонду.

Менск просіць крэдыт памерам ад 3,5 да 8 млрд даляраў. Аднак не варта спадзявацца на хуткае рашэнне. Місія МВФ напрацягу двух тыдняў будзе толькі аналізаваць палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне, перадае «Белсат».

На думку журналісткі Польскага тэлебачання Марыі Пшэломец, Беларусь можа не разлічваць на крэдыт МВФ: «Прымаючы пад увагу тое, што Лукашэнка ўжо столькі разоў падманваў Захад, снежаньскія падзеі і тое, што адбывалася пасля, не лічу, што яму хтосьці паверыць. Лукашэнка ўжо занадта доўга гуляецца ў манеўраванне паміж Захадам і Расеяй і не заўважыў, што ўмовы ўжо крыху змяніліся. Гэта як у старым анекдоце, дзе пастух, жартам, крычаў аб тым, што статку пагражаюць ваўкі, і яму шмат разоў верылі, беглі на дапамогу. А калі ваўкі сапраўды напалі, на заклікі ніхто не адгукнуўся».

На гэты раз МВФ будзе патрабаваць гарантый канкрэтных рэформаў, якіх Лукашэнка даць не можа. «Навошта Захаду плаціць 8 млрд даляраў, каб забяспечыць захаванне рэжыму? Такім чынам, залежнасць Беларусі ад Расеі будзе толькі павялічвацца», - лічыць журналістка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках