8 траўня 2024, Серада, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іназемцаў: Новых крэдытаў Захад Лукашэнку не дасць

14
Іназемцаў: Новых крэдытаў Захад Лукашэнку не дасць

Атрымаўшы згоду на атрыманне крэдыту па лініі ЕўрАзЭС, Менск звярнуўся ў МВФ па стабілізацыйны крэдыт.

Запытаная сума - ад 3,5 да 8 мільярдаў даляраў.

Эксперты лічаць, што дадзеная спроба Менска знайсці падтрымку ў МВФ можа апынуцца беспаспяховай.

Дырэктар Цэнтра даследаванняў постіндустрыяльнага грамадства Уладзіслаў Іназемцаў у інтэрв'ю «Актуальным комментариям» адзначыў, што эканамічная сітуацыя ў Беларусі цяжкая і абвостраная тым, што ў Лукашэнкі складаныя адносіны і з Захадам, і з Расеяй.

Эксперт выказаў здагадку, што ў цяперашняй сітуацыі - ва ўмовах дэвальвацыі, і ва ўмовах вельмі цяжкага эканамічнага становішча, - новых крэдытаў Захад Беларусі не дасць.

«Гэта супярэчыць, у тым ліку, палітычным меркаванням. Да таго ж, мы ведаем, што два гады таму МВФ ужо вылучаў крэдыт, але ні адна з умоваў фонду, пад якія даваўся крэдыт, выкананая не былоа Фактычна ўжо тады стала зразумела, што гэта, мабыць, канец працы фонду з Беларуссю», - адзначыў Іназемцаў.

Па ягоных словах, цяперашняя сітуацыя ў Беларусі нашмат больш складаная, чым два гады таму. Эксперт адзначыў, што ў мінулы раз МВФ было вылучана тры мільярды пры значна лепшай сітуацыі, але на цалкам зразумелых фонду умовах. Зараз, як адзначыў Іназемцаў, варыянт з фондам не пройдзе.

Іназемцаў, лічыць, што зварот у МВФ прадыктаваны толькі тым, то Лукашэнка ўсведамляе складанасць эканамічнай сітуацыі і шукае сродкі усімі магчымымі шляхамі. Гуляць на супярэчнасцях паміж Захадам і Расеяй, як мяркуе эксперт, ужо не атрымаецца.

Эксперт выказаў здагадку, што Беларуссю з фонду ЕўрАзЭС некаторая сума - 1 мільярд 200 мільёнаў будзе атрыманая намаганнямі Расеі пад нейкія абяцанні Лукашэнкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках