9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры страшныя літары ШОС

88

Наталля Прадзед, якая выйшла учора да Менгарвыканкама з плакатам «ШОС», атрымала суткі адміністрацыйнага арышту.

Прычым суд прайшоў учора, паведамляе «Наша Ніва». Колькі дакладна сутак яна атрымала, цяпер высвятляецца.

Ноч Наталля Прадзед правяла ў ізалятары на Акрэсціна.

Адзіночны пікет прайшоў на Плошчы Незалежнасці 19 ліпеня ў 13.00. Наталля Прадзед выйшла да будынка Менгарвыканкама, стала насупраць уваходу і разгарнула плакат, на якім былі напісаныя тры літары: «ШОС». Прадстаўніца ЛГБТ такім чынам пратэставала супраць парушэння правоў чалавека, міліцэйскага самавольства, звяртала ўвагу на праблему гамафобіі ў нашай краіне.

Акцыя доўжылася некалькі секунд. Амаль адразу на дзяўчыну кінуліся спецназаўцы, сярод якіх прысутныя журналісты пазналі палкоўніка Яўсеева. Дзяўчыну пасадзілі ў прыпаркаваны непадалёк мікрааўтобус «Фольксваген» з нумарам 9656 ІА-7.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках