8 траўня 2024, Серада, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Гэта чарговая брудная гульня ўладаў

93
Андрэй Саннікаў: Гэта чарговая брудная гульня ўладаў

Кандыдат у прэзідэнты ўпершыню патэлефанаваў з Наваполацкай калоніі.

Размова Андрэя Саннікава з жонкай Ірынай Халіп доўжыўся ўсяго 10 хвілін. За гэты кароткі час лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», прысуджаны да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паспеў распытаць пра сына і ацаніў апошнія падзеі ў Беларусі з вызваленнем 9 удзельнікаў падзеяў 19 снежня, якія напісалі прашэнні аб памілаванні.

«Размова ў асноўным датычылася нашага сына і маёй паездкі ў калонію на будучым тыдні. Я спадзяюся, што атрымаецца патрапіць да Андрэя на кароткатэрміновае спатканне. Муж паведаміў, што яго ўжо перавялі ў атрад. Ён у 3-м атрадзе. Зараз усе могуць пісаць яму лісты. Андрэй ні на што не скардзіўся. Стаўленне з боку зняволеных, па ягоных словах, добрае», - распавяла Ірына Халіп сайту charter97.org.

Даведаўшыся аб вызваленні 9 асуджаных па справе 19 снежня, Андрэй Саннікаў запытаўся, ці вядомыя іхнія прозвішчы.

«Калі я сказала, што вядомыя толькі чатыры прозвішчы, ён сказаў: «Я так і ведаў, што гэта чарговая брудная гульня». Да яго самога ніхто не прыязджаў і не прапаноўваў пісаць прашэнняў аб памілаванні, але Андрэй падкрэсліў, што нават калі і прыедуць, то гэта будзе пустой тратай часу, паколькі ніякіх прашэнняў ён пісаць не збіраецца. Андрэй прасіў перадаць ад яго словы падтрымкі тым, хто выйшаў на волю», - паведаміла жонка палітвязня.

Адрас для лістоў: 211445, Віцебская вобл., г. Наваполацк-5, ВК-10, 3-і атрад, Саннікаву А.А.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках