Дадзеныя аб рахунках беларусаў падае і падатковая інспекцыя Літвы
6- 17.08.2011, 9:09
Высветлілася, што КДБ Беларусі дапамагае сачыць за сваімі грамадзянамі і падатковая інспекцыя Літвы.
Толькі ў гэтым годзе Беларусь папрасіла інфармацыі аб фінансавых аперацыях у Літве 12 асоб. Дапамагчы Беларусі літоўцы не адмовіліся ні разу. Ці трапіла ў рукі рэжыму інфармацыя аб рахунках дысідэнтаў, пакуль невядома, перадае DELFI.
«Па сталай практыцы, перад тым, як адправіць інфармацыю, Дзяржаўная падатковая інспекцыя кансультуецца і каардынуе свае дзеянні з Міністэрствам замежных справаў, - сказаў намеснік начальніка падатковай інспекцыі Артурас Клераўскас. Ён сцвярджае, што ДПІ не атрымлівала запыту аб праваабаронцы Алесі Бяляцкім.
Па словах Клераўскаса, службы Беларусі часцей за ўсё высвятляюць, ці не трымаюць беларусы ў Літве больш грошай, чым дэкларуюць.