МЗС Чэхіі: Ніводнага банкаўскага рахунку апазіцыянераў мы не выдалі
5- 17.08.2011, 12:25
Міністэрства замежных справаў Чэхіі абвяргае чуткі аб перадачы інфармацыі аб беларускіх апазіцыянераў.
Вось што паведаміў старшыня еўрапейскага дэпартамента МЗС Чэхіі Яраслаў Курфюрст у эфіры Чэшскага радыё:
«Вядома, мы чулі гэтую інфармацыю і неадкладна пачалі праверку яе дакладнасці. Скантактаваліся з усімі магчымымі чэшскімі дзяржаўнымі органамі (Міністэрствам юстыцыі і іншымі), але не выявілі ніводнага выпадку, калі б Чэхія перадавала нейкую інфармацыю аб беларускай апазіцыі і іхніх банкаўскіх рахунках беларускаму рэжыму».
Яраслаў Курфюрст дадаў, што лічыць падобныя запыты беларускага боку парушэннем міжнародных дамоўленасцяў, якія «створаныя для іншых мэтаў» і «яшчэ больш аддаляе рэжым Лукашэнкі ад цывілізаванага свету».
Раней кіраўнік Міжнароднага Цэнтра грамадзянскіх ініцыятываў «Наш Дом» Вольга Карач паведамляла, што беларускі бок запытваў ў чэшскіх калегаў інфармацыю аб рахунках арганізацыі. Крыніцу ў Празе запэўнілі, што на «Наш Дом» ніякай сур'ёзнай інфармацыі Беларусі не перадавалі.