Памёр Мікалай Пятровіч Халезін
90- 17.08.2011, 16:37
Мікалай Пятровіч Халезін памёр 16 жніўня ва ўзросце 78 гадоў ад інфаркту.
Мікалай Пятровіч Халезін быў спеваком, салістам Омскай філармоніі і адным з заснавальнікаў славутага беларускага калектыву «Песняры», а таксама бацькам вядомага беларускага журналіста і кіраўніка Беларускага Свабоднага тэатра Мікалая Халезіна. Падчас выбарчай кампаніі Мікалай Пятровіч уваходзіў у ініцыятыўную групу кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.
Мікалай Халезін-старэйшы памёр у адзін дзень са сваёй жонкай Галінай Андрэеўнай, толькі 4 гады праз...
Ягоны сын, Мікалай Халезін, разам з сям'ёй вымушаны хавацца за мяжой пасля падзеяў 19 снежня ў Менску. Мікалая Халезіна і ягоную жонку Наталлю Каляду ўлады мелі намер арыштаваць за ўдзел у акцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, у іхніх дамох шмат разоў праводзіліся ператрусы. У сваякоў супрацоўнікі КДБ стала цікавіліся месцазнаходжаннем кіраўнікоў Свабоднага тэатра.