На польска-ўкраінскай мяжы затрыманы беларускі палітуцякач
35- 19.08.2011, 15:39
Паводле папярэдняй інфармацыі, Зміцера Піменава затрымалі на польска-ўкраінскай мяжы. Цяпер ён знаходзіцца ў пракурора.
Нагадаем, што Зміцер Піменаў быў вымушаны бегчы з Беларусі некалькі гадоў таму. У Беларусі ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа: віцябляніна падазравалі ў тым, што з ягонай дапамогай у Віцебску быў скрадзены бюст Аляксандра Суворава. Беларускія праваахоўныя органы ў 2008 годзе падалі на Піменава запыт у Інтэрпол: яго абвінавацілі ў хуліганстве і вандалізме, перадае «Еўрарадыё».
Як казаў сам Піменаў ў каментарах СМІ, яго аб гэтым папярэдзілі французскія паліцыянты, якія разумелі, што справа носіць палітычных характар. Піменаву, аднак, не пагражаў арышт, пакуль ён знаходзіўся на тэрыторыі Бельгіі.
У эміграцыі Піменаў не спыняў актыўнага грамадскай жыцця і неаднаразова ладзіў акцыі каля Еўрапарламента, звяртаючы ўвагу на беларускія праблемы.