3 траўня 2024, Пятніца, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам фарміруе графік паставак мяса

24
Менгарвыканкам фарміруе графік паставак мяса

Чыноўнікі збіраюцца ў бліжэйшыя дні сфарміраваць графік паставак мяса да канца года.

Такую задачу паставіў старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, перадае БелТА.

«Неабходна на гэтым тыдні скласці графік паставак мяса да канца бягучага года і вызначыць ягоны аб'ёмы для холадакамбінатаў, стабілізацыйных фондаў, фірмовай гандлёвай сеткі і для спецпаставак (гаворка ідзе пра камбінаты школьнага харчавання. - Заўв. БЕЛТА)», - сказаў Мікалай Ладуцька.

Звяртаючыся да начальніка упраўлення гандлю і паслугаў Менгарвыканкама Андрэя Новікава, мэр сталіцы даручыў кантраляваць выкананне графіка паставак мяса патушнага і ў парубах. «Трэба з сённяшняга дня штодня сумесна з Мінсельгасхарчам і аблвыканкамам кантраляваць пастаўкі мяса», - адзначыў мэр Менска.

Ён таксама даручыў на цяперашняй тыдні ўзгадніць з Мінэканомікі кошты на мяса ў парубах.

Пры гэтым старшыня Менгарвыканкама заклікаў арганізаваць выразную схему працы для ўсіх суб'ектаў гаспадарання, якія ўдзельнічаюць у забеспячэнні спажывецкага рынку мясам. «Неабходна скласці пералікі мясакамбінатаў, пастаўшчыкоў, прадпрыемстваў спажыўкааперацыі і распісаць, хто куды едзе і што вязе», - падкрэсліў Мікалай Ладуцька. Аналагічную працу, па ягоных словах, варта правесці і ў дачыненні да мяса птушкі. «У насельніцтва ніякіх пытанняў па забяспечанасці мясам быць не павінна», - сказаў мэр сталіцы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках