29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фёдар Мірзаянаў: «Мы пераможам!»

20
Фёдар Мірзаянаў: «Мы пераможам!»

Палітвязня Фёдара Мірзаянава наведала ў «Ваўчыных норах» адвакатка.

Сустрэча праходзіла ў прысутнасці супрацоўніка калоніі. Як асталася, Фёдар па-ранейшаму знаходзіцца ў карантыне. Пайшоў ужо чацвёрты тыдзень ягонага знаходжання там. Доўгае знаходжанне ў карантыне выкліканак, як заявіў супрацоўнік калоніі, неабходнасцю ўсебаковага і глыбокага вывучэння асобы Фёдара. Рашэннем гэтай важнай дзяржаўнай задачы адказна займаюцца псіхолаг і супрацоўнікі калоніі, перадае ucpb.org.

Адвакатка паведаміла бацькам Фёдара, што ён атрымаў шмат лістоў ад блізкіх, сяброў, вядомых палітыкаў і ўсім напісаў адказы. Праўда, перапіска пакуль носіць аднабаковы характар. Лісты Фёдара не прыходзяць да адрасатаў.

Людміла Мірзаянава ў чаканні лістоў ад сына кажа: «Уражанне, што «Ваўчыныя норы» знаходзяцца не ў лесе пад Івацэвічамі, а ў тундры на Калыме і дастаўляюць пошту не машынамі, а калымскімі ездавымі лайкамі».

Пакуль ідзе інфармацыйная блакада ў Фёдара ўсталяваліся нармальныя ўзаемаадносіны з іншымі асуджанымі, якія знаходзяцца з ім у карантыне. У вольны час ён заняты вывучэннем ангельскай мовы. Шмат чытае. Праўда, з прычыны працяглага знаходжання ў напаўцёмных камерах СІЗА на Валадарскага ў палітвязня ізноўку пагоршыўся зрок, у сувязі з чым ён папрасіў перадаць новыя акуляры. У цэлым на здароўе Фёдар не скардзіцца і, як адзначыў адвакат, у зносінах «впаказвае ўпэўненасць у сабе».

Пытанне аб ягоным памілаванні са словаў Фёдара не актуальнае. Палітвязень, які адмовіўся супрацоўнічаць са следствам і не падпісаў прапанаваны яму варыянт падзеяў, з усмешкай папрасіў перадаць бацькам, што ў калоніі ён адчувае сябе «ў поўнай бяспецы». Зусім як у роднай краіне. І што «мы пераможам».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках