19 траўня 2024, Нядзеля, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ бачыць у дыктатары гаранта незалежнасці Беларусі?

82
Грыбаўскайтэ бачыць у дыктатары гаранта незалежнасці Беларусі?

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ падвергла крытыцы апазіцыю Беларусі за добрае стаўленне да Расеі і за імкненне атрымліваць грошы.

«Калі прыгледзецца больш уважліва, то частка з дзевяці кандыдатаў, якія ўдзельнічалі ў прэзідэнцкіх выбарах, фінансаваў і падтрымліваў Крэмль», - заявіла кіраўніца дзяржавы ў аўторак у інтэрв'ю Літоўскаму радыё.

На ейную думку, частка прадстаўнікоў беларускай апазіцыі амаль не гаворць аб незалежнасці, а проста «імкнуцца атрымаць больш грошай».

«Калі гутарыш, ці чуеш, як размаўляюць некаторыя прадстаўнікі апазіцыі, чаго мы часцей за ўсё не чуем - што іхнім прыярытэтам і мэтай з'яўляецца незалежная Беларусь. Гэтага амаль не чуем. Часцей за ўсё чуем, што патрэбна больш грошай, і што Расея ў прынцыпе - сябар. Гэта, несумненна, выклікае ў нас пэўную занепакоенасць, паколькі нацыянальнай цікавасцю Літвы з'яўляецца незалежны сусед, незалежная краіна», - падкрэсліла Д. Грыбаўскайтэ.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках