26 красавiка 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Томас Хамарберг: Калі пагражаюць праваабаронцам, трэба рэагаваць

6
Томас Хамарберг: Калі пагражаюць праваабаронцам, трэба рэагаваць

Калі праваабаронцаў пераследуюць ўрады іхніх краін, яны маюць патрэбу ў салідарнасці ўсёй Еўропы.

Пра гэта заявіў камісар Рады Еўропы па правах чалавека Томас Хамарберг ў артыкуле, які распаўсюдзіла Міжнародная назіральная місія.

«У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца ганенні на праваабаронцаў», - адзначае Томас Хамарберг.

«На працягу многіх гадоў «Вясна» была на перадавой лініі абароны правоў чалавека ў Беларусі. Утрыманне пад вартай Алеся Бяляцкага і цяперашні працэс крымінальнага пераследу ствараюць сур'ёзную пагрозу дзейнасці гэтай арганізацыі», - адзначае Хамарберг.

«Беларускія ўлады абвінавачваюць Алеся Бяляцкага «ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйных памерах». Яны выкарыстоўваюць інфармацыю, прадстаўленую афіцыйнымі ўстановамі ў Вільні і Варшаве, у дачыненні да банкаўскіх рахункаў, адкрытых на імя Бяляцкага, на якія могуць дасылаць свае ўнёскі замежныя донары. У Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах гаворыцца, што кожны мае права «запытваць, атрымліваць і выкарыстоўваць рэсурсы спецыяльна для мэтаў заахвочвання і абароны правоў чалавека і асноўных свабод мірнымі сродкамі». Я ведаю, што ўрады ў Вільні і Варшаве шкадуюць аб тым, што абарона фізічнай недатыкальнасці і спецыфіка працы праваабаронцы не ўлічваліся ў момант перадачы беларускім уладам адпаведнай інфармацыі, цяпер гэтыя ўрада спрабуюць паменшыць нанесеную шкоду. На жаль, гэтая ненаўмысная памылка зараз выкарыстоўваецца ў справе супраць Алеся Бяляцкага, якому пагражае доўгае турэмнае зняволенне. І ён з'яўляецца не адзінай ахвярай палітыкі, накіраванай на тое, каб падарваць намаганні добраахвотнай салідарнасці з тымі, хто церпіць ад парушэнняў правоў чалавека», - адзначае Томас Хамарберг.

Хамарберг заяўляе, што галоўная адказнасць ляжыць на ўрадах:

«Менавіта таму асабліва важна, каб абарона бяспекі праваабаронцаў стала нормай і прынцыпам. Калі гэтая ўніверсальная норма парушаецца ў адной дзяржаве, ўрады ў іншых краінах - уключна з дзяржавамі-сябрамі Рады Еўропы - павінныя рэагаваць».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках