8 траўня 2024, Серада, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Класкоўскі: «У калоніі пагражалі згвалтаваннем, калі не падпішу прашэнне»

96
Аляксандр Класкоўскі: «У калоніі пагражалі згвалтаваннем, калі не падпішу прашэнне»

Былы палітвязень пацвердзіў словы Мікалая Статкевіча.

У прамым эфіры «Еўрарадыё» былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі заявіў, што ў апошні час адміністрацыя калоніі некалькі разоў прапаноўвала яму напісаць прашэнне аб памілаванні. Прычым быў важны сам факт напісання паперы - не абавязкова было нават прызнаваць віну.

«У калоніі пагражалі згвалтаваннем, у выпадку калі не падпішу прашэнне аб памілаванні. Дзейнічалі праз іншых зняволеных. На гэты конт будзе асобнае інтэрв'ю. Я нічога не падпісваў і Лукашэнкe не пісаў. Прасілі нават не прызнаваць віну, але я не пісаў нічога», - распавёў Класкоўскі-малодшы.

Нагадаем, што 14 верасня на волю выйшлі яшчэ 11 палітвязняў. У адрозненне ад папярэдніх памілаваных, практычна ніхто з іх не пагадзіўся падпісваць прашэнні аб памілаванні.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках