2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стэфановіч вяртаецца ў Беларусь

9
Стэфановіч вяртаецца ў Беларусь

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, супраць якога распачатая адміністрацыйная справа за нявыплату падаткаў, увечары 29 верасня вяртаецца ў Беларусь.

Падатковая інспекцыя Партызанскага раёна Менска пастанавіла спагнаць з актывіста праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянціна Стэфановіча 31 мільён 500 тысяч рублёў нібыта схаванага падатку. А таксама 6 мільёнаў рублёў пяні. Падаткавікі накіравалі ў суд Партызанскага раёна пазоў аб спагнанні гэтых грошай у сувязі з іх няплатай у добраахвотным парадку, паведамляе «Радыё Свабода».

Валянцін Стэфановіч другі месяц знаходзіцца за межамі Беларусі. Літва перадала афіцыйнаму Менску звесткі аб ягоных рахунках, як і пра рахункі Алеся Бяляцкага.

У апошні месяц Стэфановіч прыняў удзел у шэрагу мерапрыемстваў высокага ўзроўню ў Еўропе, а таксама ў канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве.

«28 верасня адбылася прэзентацыя, якую праводзілі некалькі міжнародных праваабарончых арганізацый - Міжнародная федэрацыя правоў чалавека, Міжнародная амністыя, Сусветная арганізацыя супраць катаванняў і Нарвежскі Хельсінкскі камітэт. Яна была прысвечаная падзеям у Беларусі пасля 19 снежня. Фокус быў зроблены на цяперашніх палітвязняў, якія засталіся ў турмах, на сітуацыі з Алесем Бяляцкім, была пададзеная апошняя інфармацыя пра Андрэя Саннікава і Зміцера Дашкевіча. Таксама ішла гаворка аб сітуацыі з медыя. Сёння будзем рыхтаваць заяву ад усіх арганізатараў мерапрыемства аб неадкладным вызваленні Саннікава і Дашкевіча, аб неадкладных захадах па іхнім выратаванні. Мы хочам, каб удзельнікі канферэнцыі па чалавечым вымярэнні падпісваліся пад заявай для прыняцця больш рашучых крокаў», - заявіў Стэфановіч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках