19 траўня 2024, Нядзеля, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргея Каваленку пачалі прымусова карміць

22
Сяргея Каваленку пачалі прымусова карміць

Пра гэта жонцы актывіста паведамілі ў віцебскім СІЗА.

Алена Каваленка хацела перадаць мужу сок - на выпадак, калі ён усё ж вырашыць выходзіць з галадоўкі, якая працягваецца ўжо 30-ы дзень. Але сок у яе не ўзялі. Прадстаўнік медчасткі, з якім паразмаўляла жонка актывіста, сказаў, што яго пачалі карміць прымусова, паведамляе «Радыё Свабода».

«Я спытала, чым яго кормяць, і як гэта адбываецца. Мне патлумачылі, што кормяць мясным булёнам праз зонд. Я запярэчыла: маўляў, чытала ў Інтэрнэце, што пасля працяглай галадоўкі трэба ўжываць толькі лёгкую ежу - нават калі сокі, то спачатку толькі разведзеныя. Але супрацоўнік медчасткі заўважыў, што Сяргея кормяць так, «як напісана ў падручніку па хірургіі». І параіў мне пачытаць такі падручнік», - распавяла Алена Каваленка.

Яна запыталася, як праходзіць гэтая працэдура: ці не гвалтоўнаі кормяць Сяргея, прыкаванага кайданкамі да ложка. Але падрабязнасцяў ёй не паведамілі.

Таксама Алена Каваленка сёння атрымала ўжо трэцюю адмову на спатканне з мужам. Адмову даслалі і маці актывіста, Лідзіі Каваленка. У адказе следчага Сяргея Волкава напісана, што спатканне зняволенага актывіста з роднымі ён лічыць немэтазгодным.

Сяргей Каваленка змешчаны ў віцебскае СІЗА 22 снежня 2011 года. Супраць яго распачалі крымінальную справу за парушэнне рэжыму адбывання ўмоўнага пакарання - «хатняй хіміі», да якой сябра КХП БНФ быў прысуджаны за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску 7 студзеня 2010 года.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках