20 траўня 2024, панядзелак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сацсетках пачалася кампанія падтрымкі Саннікава

37
У сацсетках пачалася кампанія падтрымкі Саннікава

У сацсетках па ініцыятыве намесніцы старшыні «Маладога фронту» Анастасіі Палажанка і намесніка каардынатара «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева пачалася кампанія падтрымкі Андрэя Саннікава.

Яшчэ 20 лістапада 2011 года з кандыдата ў прэзідэнты ў Магілёўскай турме катаваннямі і пагрозамі выбілі прашэнне аб памілаванні, а цяпер палітыку пагражае рэальная небяспека ягонаму жыццю, піша «Беларускі партызан».

На прэс-канферэнцыі 25 студзеня ў Менску Ірына Халіп паведаміла аб тым, што яшчэ 20 лістапада 2011 года яе муж кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў напісаў прашэнне аб памілаванні. У запісцы, якую ён паказаў Ірыне Халіп на спатканні ў калоніі «Віцьба-3», было напісана: «Гаворка ідзе аб выратаванні жыцця. У любы момант мяне могуць забіць».

Таму намесніца старшыні «Маладога фронту» Анастасія Палажанка і намеснік каардынатара «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў абвясцілі аб пачатку кампаніі салідарнасці ў сацыяльных сетках з Андрэем Саннікавым і ягонай сям'ёй.

«Асабіста для мяне па-чалавечы зразумела, што напісаць прашэнне аб памілаванні Саннікава вымусілі нечалавечыя абставіны, створаныя яму ў зняволенні. Мы таксама выдатна ведаем, праз што прыйшлося прайсці і ягонай жонцы, Ірыне, іх маленькаму сыну Даніку, пазбаўленаму на доўгі час бацькоўскай ласкі. Таму цяпер наш агульны абавязак - не маўчаць, не заставацца ў баку, а выказаць ім сваю падтрымку, паказаць праз яе: для нас і Андрэй, і Ірына як былі, так і засталіся мужнымі і годнымі людзьмі. Далучайцеся!», - кажа Анастасія Палажанка.

«Ёсць падзеі, на якія нельга не адрэагаваць. І сама рэакцыя паказвае, хто мы ёсць. Ці мы людзі «чаркі і шкваркі» ці беларусы, якія ганарацца сваёй краінай і разумеюць, што так, як ёсць, працягвацца не можа, што нам патрэбныя перамены, развіццё. Гэта не проста акцыя салідарнасці, гэта дэманстрацыя: намі нельга маніпуляваць, мы - разам», - салідарны з дзяўчынай Андрэй Дзмітрыеў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках