19 траўня 2024, Нядзеля, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анархістаў Дзядка і Францкевіча пазбавілі спатканняў

1
Анархістаў Дзядка і Францкевіча пазбавілі спатканняў

Анархістаў Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча пазбавілі кароткатэрміновых спатканняў з роднымі за дысцыплінарныя спагнанні.

«Ён патэлефанаваў студзеня 1 раніцай, было вельмі нечакана, павіншаваў нас з Новым годам. Пасля гэтага быў толькі адзін ліст, хаця раней лісты мы атрымлівалі досыць часта. Потым яго за нязначныя парушэнні - трымаў рукі ў кішэнях, а яны палічылі, што гэта нейкі выклік - пазбавілі спатканняў, пазбавілі права карыстацца турэмнай крамай (ён зараз можа купляць прадукты толькі на 35 тысяч на месяц), і перадач пазбавілі», - сказаў «Радыё Свабода» бацька Мікалая Дзядка Аляксандр.

Маці другога анархіста, Аляксандра Францкевіча, Тацяна сама наведаць сына пакуль не можа. З Аляксандрам на днях сустрэўся адвакат.

«Прашэнне аб памілаванні іх не прымушаюць пісаць. Пазбавілі яго кароткатэрміновага спаткання за дысцыплінарнае парушэнне. У сераду туды ездзіў адвакат, начальнік сказаў, што Саша знаходзіўся не ў сваім атрадзе. Я разумею, гэта таму, што ў сакавіку падыходзіць тэрмін, калі Аляксандр, калі не мае ніякіх спагнанняў, можа напісаць хадайніцтва аб пераводзе яго на іншы, больш спрыяльны рэжым утрымання. У яго заўвагаў не было, а цяпер вось з'явіліся», - кажа маці палітвязня.

Такім чынам, надзеяў на змену рэжыму ўтрымання ні ў Дзядка, ні ў Францкевіча няма.

Анастасія Палажанка па-ранейшаму не можа пабрацца шлюбам з Дашкевічам, бо ягоны пашпарт так і не знайшлі:

«Настрой у яго нармальны. А падзеяў ніякіх ў яго не адбываецца, чытае кнігі, чакае, пакуль пройдуць 11 месяцаў, бо праз 11 месяцаў яго вызваляць. Можна хіба што дадаць, што пашпарт не вяртаюць. Камітэт дзяржбяспекі не адказвае ні на адзін запыт. А ўсе нашыя скаргі з пракуратуры перанакіроўваюцца ў КДБ. Са жніўня месяца - ні аднаго адказу. Адзінае, што нас чакае - у сакавіку можна адправіць Зміцеру адну бандэроль».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках