18 траўня 2024, Субота, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў абвяргае МУС

45
Саннікаў абвяргае МУС

30 студзеня адвакату дазволілі правесці гадзінную гутарку з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым.

«Як я зразумела са словаў адваката, стаўленне да Саннікава пасля маёй прэс-канферэнцыі не змянілася ні ў лепшы, ні ў горшы бок», - сказала жонка палітыка Ірына Халіп.

Нагадаем, 24 студзеня Халіп была дапушчаная на спатканне з мужам пасля чатырохмесячнага перапынку. На наступны дзень яна склікала прэс-канферэнцыю, на якой паведаміла: пад уздзеяннем катаванняў Саннікаў вымушаны быў напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Па словах Халіп, прашэнне было падпісанае яшчэ 20 лістапада, калі Саннікаў знаходзіўся на перасылцы ў магілёўскай турме. Але 23 снежня Лукашэнка публічна заявіў, што Саннікаў да яго з просьбай аб памілаванні не звяртаўся, таму Халіп асцерагаецца, што ейнага мужа не збіраюцца выпускаць з калоніі і яму пагражае смяротная небяспека.

«Андрэй сказаў, што ў яго ўсё без зменаў. Ён вельмі ўдзячны мне, што я распаўсюдзіла інфармацыю аб ім, бо я прасіла адваката пра ўсё гэта распавесці. Ён таксама пацвердзіў дату напісання прашэння - 20 лістапада, так што хай не спрабуюць спекуляваць. Я таксама прасіла адваката распавесці пра чалавека, які абвясціў галадоўку ў знак пратэсту - пра Андрэя Мікалаева, і Андрэй прасіў перадаць, каб ён спыніў галадоўку. Бо ў гэтых умовах і Мікалаеву, і ўсім нам неабходна берагчы здароўе для будучай барацьбы», - сказала Халіп.

У сувязі з падзеямі вакол Андрэя Саннікава, а менавіта - тым, што ён напісаў 20 лістапада заяву з просьбай аб вызваленні на імя Аляксандра Лукашэнкі, а таксама з катаваннямі, пагрозамі і жорсткай расправай - праваабарончая арганізацыя «Беларускі Хельсінкскі камітэт» звярнулася ў Генеральную пракуратуру з просьбай праверыць факты, якія на спецыяльнай прэс-канферэнцыі агучыла Ірына Халіп.

«Фактам катаванняў мы надаем вялікае значэнне, а таму просім Генеральную пракуратуру праверыць усе факты, якія агучыла жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп, і каб пракуратура адрэагавала, калі сапраўды ёсць нейкія парушэнні, і адказала на наш дакумент. Цяпер мы таксама займаемся справай палітвязня Зміцера Бандарэнкі, у якога адабралі мыліцы, прымушаюць працаваць і змяшчаюць ва ўмовы, роўныя з іншымі зняволенымі, хоць ён перанес аперацыю», - паведаміў юрыст БХК Гары Паганяйла.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках