18 траўня 2024, Субота, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берлусконі прадае вілу кіраўніку былой савецкай рэспублікі

24
Берлусконі прадае вілу кіраўніку былой савецкай рэспублікі

Былы прэм'ер-міністр Італіі вырашыў прадаць вілу «Чэртоза» на Ізумрудным узбярэжжы Сардзініі за 470 млн еўра.

Яе новым гаспадаром стане кіраўнік адной з краін былога СССР. Як паведаміла міланская газета Libero, папярэдняе пагадненне аб продажы некалькі дзён таму было падпісана за мяжой, таму што ў якасці пакупніка павінен выступіць кіраўнік замежнай дзяржавы, палітык-магнат, які знаходзіцца на чале дзяржавы, якая ў свой час уваходзіла ў склад Савецкага Саюза, піша РІА «Новости».

Між тым, вядомы агент па продажу нерухомасці Клаўдыё Джунтолі, які з'яўляецца даверанай асобай Берлусконі, адмовіўся пацвердзіць факт продажу вілы «Чэртоза», хоць і не хаваў, што даўно мае мандат экс-прэм'ера на працу з гэтым аб'ектам нерухомасці. «Я да гэтага часу не зразумеў, ці сапраўды Берлусконі хоча яе прадаць, - адзначыў ён. - У яго да вілы «Чэртоза» складанае пачуццё любові-нянавісці. Адзін раз я яе ўжо прадаў, але потым ён памяняў сваё рашэнне».

У ліпені мінулага года вядомы сардынскі фотарэпарцёр Антанела Дзападу падаў у мясцовую пракуратуру афіцыйную заяву пра грубае парушэнне нормаў прыродаахоўнага заканадаўства на віле Берлусконі. У якасці доказу ён прыклаў дзесяткі фотаздымкаў, якія даказваюць, у прыватнасці, існаванне нейкага падземнага бункера у летняй рэзідэнцыі былога прэм'ера.

Як вядома, добрымі знаёмымі былога італьянскага прэм'ера з'яўляюца Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Берлусконі стаў адным з нямногіх заходніх палітыкаў, хто прыязджаў у Менск з афіцыйным візітам. Ён жа сустракаўся з беларускім кіраўніком у 2010 годзе падчас наведвання Лукашэнкай Ватыкана.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках