26 красавiка 2024, Пятніца, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праціўніку будаўніцтва АЭС пагражае 15 сутак і штраф

10
Праціўніку будаўніцтва АЭС пагражае 15 сутак і штраф

Каардынатару рэгіянальнай грамадскай кампаніі «Астравецкая атамная - гэта злачынства» Мікалаю Уласевічу інкрымінуюць непадпарадкаванне міліцыі.

Яму пагражае штраф да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт да 15 сутак, піша БелаПАН.

Два судовых разбіральніцтва з гэтай нагоды ўжо адбыліся 26 і 29 кастрычніка ў Астраўцы (Гродзенская вобласць). Трэцяе пасяджэнне па справе, 31 кастрычніка, было прыпынена па прычыне хваробы абвінавачанага. Новая дата пасяджэння пакуль не прызначаная.

Уласевіча абвінавачваюць у непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў - артыкул 23.4. КаАП. Паводле яго слоў, у пратаколе запісана літаральна наступнае: «Адмовіўся сесці ў службовы аўтамабіль для апытання па факце выяўлення і распаўсюджвання агітацыйнай прадукцыі ў доме № 49 па вул. Валадарскага ў Астраўцы, крычаў, размахваў рукамі, паводзіў сябе задзірліва, вырваў руку».

Актывіст адмаўляе сваю віну і лічыць, што адміністрацыйны пераслед у дачыненні да яго мае палітычны характар.

Нагадаем, Уласевіч быў затрыманы супрацоўнікам міліцыі ў цывільным у Астраўцы 21 верасня. Па словах Уласевіча, спачатку супрацоўнікі міліцыі правялі асабісты дагляд, а затым, у той жа дзень - дагляд яго асабістага аўтамабіля і дома.

Уласевіч, пенсіянер і інвалід трэцяй групы, жыве разам з жонкай, якая пакутуе ад анкалагічнага захворвання, у вёсцы Варняны, прыкладна ў чатырох кіламетрах ад месца будаўніцтва АЭС. З 2008 года актыўна выступае супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Ён ініцыяваў грамадскую кампанію «Астравецкая атамная - гэта злачынства», якую падтрымалі мясцовыя жыхары.

Кандыдат у дэпутаты ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі на «парламенцкіх выбарах», які пазней, як і яго калегі па партыі, зняў сваю кандыдатуру, Уласевіч патрабаваў неадкладна спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі. На думку актывіста і яго прыхільнікаў, яно вядзецца з сур'ёзнымі парушэннямі заканадаўства і тэхнічных норм.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках