28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Я не кажу, што я вялікі хакеіст. Я ўсё ж больш футбаліст»

159
Лукашэнка: «Я не кажу, што я вялікі хакеіст. Я ўсё ж больш футбаліст»

Беларускі кіраўнік распавёў заходнім журналістам пра свае захапленні.

На сайце Лукашэнкі з'явілася стэнаграма яго інтэрв'ю агенцтву «Рэйтэр». На пытанне журналістаў, як часта ён гуляе ў хакей, дыктатар адказаў:

«У нас 3 трэніроўкі ў тыдзень. 3 паўнавартасных жорсткіх гульні. Таму што ў нас жа зараз будзе калядны турнір, гэта неафіцыйны чэмпіянат свету сярод аматараў. І я там выходжу на лёд перад тысячамі людзей, і гуляю ў камандзе з 30-летнімі хлопцамі. І прыедуць жа канадцы, амерыканцы, чэхі, фіны, шведы, расеяне, аўстрыйцы. Розныя каманды. Хто патрапіць у 8 лепшых каманд, яны тут збіраюцца і... таму мне трэба рыхтавацца. Мне ж не 30 гадоў, а я павінен ну хай ледзь горш, але не сапсаваць гульню хоць бы ў пяцёрцы, у якой ты гуляеш.

Прыязджайце да нас на турнір, з задавальненнем вас сустрэнем. Паглядзіце, як гуляе прэзідэнт, і як гуляюць іншыя. Я не кажу, што я вялікі хакеіст. Я ўсё ж больш футбаліст. Але імкнуся, бегаю, як усе. У нас у паддаўкі ў хакей не гуляюць. У нас па-сапраўднаму гуляюць у хакей і там не глядзяць ты прэзідэнт, не прэзідэнт, ты аднолькава сядзіш на лаўцы з усімі, у пяцёрцы выходзіш і там розніцы ніякай няма».

Напісаць каментар 159

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках