28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адумаліся?

28
Адумаліся?

Забудоўшчык «Бульбаш-хола» плануе стварыць мемарыял «Курапаты».

Цяпер праект разглядаецца ў Міністэрстве культуры. Пра гэта стала вядома газеце «Наша Нiва», якая атрымала адказ на свой зварот у Менскі райвыканкам з нагоды будаўніцтва «Бульбаш-хола» побач з месцам пахавання ахвяр масавых рэпрэсій.

СТАА «БелРэстІНвест», якое выступае заказчыкам будаўніцтва, «распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па стварэнні мемарыяла «Курапаты». Гэтыя мерапрыемствы накіраваны для зацвярджэння ў Міністэрства культуры».

У лісце не расшыфроўваецца, што ўваходзіць у гэты комплекс мерапрыемстваў.

«Уласна, мемарыял - гэта Крыжовая гара, і ён ужо ёсць. Пліткава-асфальтавае добраўпарадкаванне мемарыяла толькі нашкодзіла б. Гісторыкі не раз выступалі з ідэяй стварэння побач музея ахвяр масавых рэпрэсій, але гэта вялікая задача, якая патрабуе адпаведнага палітычнага рашэння ўлад», - піша газета.

Рэдакцыя газеты разаслала іншыя запыты ў пытанні «Бульбаш-хола».

Паводле інфармацыі Менскага райвыканкама, будаўніцтва «аб'екта прыдарожнага сэрвісу» здзяйсняецца ў рамках інвестыцыйнай дамовы ад 1 сакавіка 2010 года. А эскізны праект будаўніцтва быў узгоднены ў міністэрстве культуры яшчэ ў 2006-м годзе. Але таксама як «прыдарожны сэрвіс на 51-м км МКАД».

Аднак падчас будаўніцтва ідэя перарасла ў забаўляльны комплекс.

30 кастрычніка Міністэрства культуры выдала прадпісанне на праверку дакументаў у забудоўшчыка на адпаведнасць заканадаўству. Тады выявілі парушэнні: часткова работы праводзіліся ў ахоўнай зоне гісторыка-культурай каштоўнасці. І пакуль будаўніцтва спынена.

Пра ўзвядзенне рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» каля Курапатаў стала вядома ў кастрычніку. Пасля пратэстаў грамадскасці з будоўлі спачатку знікла рэклама комплексу, а цяпер пачаліся праверкі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках