26 красавiка 2024, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыбыла другая батарэя ЗРК «Тор-М2Э»

48

Чатыры камплекты пускавых установак прыбылі ў Баранавічы.

Там дыслакуецца 120-я зэнітная ракетная брыгада, нагадвае «Военно-политическое обозрение».

Напачатку месяца ў злучэнне ўжо паступілі машыны кіравання, РЛС выяўлення цэляў, станцыі навядзення і машыны забеспячэння, а таксама баявыя зэнітныя ракеты, якія ўвойдуць у склад другой зэнітнай ракетнай батарэі, абсталяванай сучаснымі расейскімі комплексамі.

Такім чынам, на ўзбраенні ВПС і войскаў СПА Беларусі да канца гэтага года будуць знаходзіцца 2 батарэі ЗРК «Тор-М2Э». Акрамя таго, у першай палове 2013 года ў брыгаду плануецца паставіць трэцюю батарэю гэтага ЗРК і, тым самым, скончыцца поўнае пераўзбраенне аднаго з дывізіёнаў злучэння.

Дадамо, што раней дасягнутыя дамоўленасці паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб пастаўках ЗРК «ТОР-М2Э» выконваюцца ў поўным аб'ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны.

Батарэя ЗРК «Тор-М2» у складзе чатырох баявых машын здольная адначасова патрапіць у 16 цэляў, якія ляцяць з усялякіх кірункаў з хуткасцю да 700 м/с на адлегласці да 12 км і вышыні да 10 км пры ўсялякіх варунках надвор'я, удзень і ўночы. Высокая баявая эфектыўнасць таксама дасягаецца за кошт цалкам новага алгарытму ўзаемадзеяння паміж машынамі, якія працуюць у пары. Яны актыўна абменьваюцца баявой інфармацыяй, самі размяркоўваюць цэлі паміж сабой. Сістэмы цалкам аўтаматызаваныя, удзел чалавека зведзены да мінімуму. Адметнымі асаблівасцямі «Тор-М2» з'яўляюцца высокая манеўранасць, мабільнасць, кароткі час рэакцыі, аўтаматызацыя баявой працы, эфектыўнасць страляніны па шырокім класе цэляў, сярод якіх - крылатыя ракеты, карэктаваныя авіябомбы, самалёты, гелікоптэры, беспілотныя і дыстанцыйна кіраваныя ўдарныя апараты.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках