3 траўня 2024, Пятніца, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу супраць кіроўцы «Паршэ Кайена» перададуць у пракуратуру

35
Справу супраць кіроўцы «Паршэ Кайена» перададуць у пракуратуру

Кіроўца «Паршэ Кайена», які збіў увечары 13 лістапада трэцякласніка каля школы № 23 на вуліцы Панчанкі ў Менску, ужо знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

У бліжэйшы час яны будуць перададзеныя ў пракуратуру для накіравання ў суд. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Нагадаем, 13 лістапада ў 19 гадзін 37-гадовы менчук, дырэктар прыватнага прадпрыемства, за рулём «Паршэ Кайена» рухаючыся па мясцовым праездзе насупраць дома № 56 па вуліцы Панчанкі, пад'ехаўшы да школы пад забараняльныя знакі, здзейсніў наезд на дзевяцігадовага вучня 3-га класа, які раптоўна выбег на праезную частку. У выніку ДТЗ дзіця атрымала найцяжэйшыя траўмы і памерла ў машыне хуткай медыцынскай дапамогі.

Следчым упраўленнем упраўлення Следчага камітэта па Менску ў дачыненні да кіроўцы ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Пазней яна была перададзеная для расследавання ў цэнтральны апарат СК.

Пасля прад'яўлення кіроўцу абвінавачвання, у пачатку снежня, ён быў узяты пад варту.

Праведзены 20 лістапада следчы эксперымент паказаў, што кіроўца дарагой іншамаркі мінімум за дзве секунды да трагедыі меў аб'ектыўную магчымасць бачыць дзіцяці.

Пасля гібелі трэцякласніка ў адстаўку падалі намеснік начальніка менскай Дзяржаўтаінспекцыі Канстанцін Страх і начальнік ДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Юрый Жыхараў. Сваіх пасадаў таксама пазбавіліся старшыня камітэта па адукацыі Менгарвыканкама Уладзімір Шчэрба і начальнік упраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна Станіслаў Койпаш.

З раніцы 16 лістапада Менская Дзяржаўтаінспекцыя арганізавала дзяжурства сваіх супрацоўнікаў каля кожнай навучальнай установы горада. У спешным парадку шлагбаўмамі былі перакрытыя ўезды ў многія навучальныя ўстановы сталіцы.

Здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 КК караецца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, ці пазбаўленнем волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках