3 траўня 2024, Пятніца, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Расеі ўцёк былы міністр абароны?

61
З Расеі ўцёк былы міністр абароны?

Да Анатоля Сердзюкова, экс-кіраўніка Мінабароны Расеі, немагчыма датэлефанавацца ні па адным з тэлефонаў.

Яго шыкоўныя кватэры застаюцца ненаселенымі, паведамляе «Эхо Москвы».

Адзін з яго бліжэйшых памочнікаў распавёў журналістам, што не бачыў Анатоля Сердзюкова з моманту яго адстаўкі. «Некалькі яго асабістых мабільных тэлефонаў не адказваюць, кватэры пустуюць», - падкрэсліў ён.

У гэтым святле лагічна выглядае меркаванне, што былы міністр мог пакінуць межы Расеі. Як паведаміла крыніца ў Памежнай службе ФСБ Расеі, Сердзюкоў не ўносіўся ў «стоп-ліст» і мог спакойна перасекчы мяжу.

Па словах былога супрацоўніка апарата Мінабароны «міністр, верагодна, ужо пакінуў Расею, прычым адразу пасля размоў з вышэйшым кіраўніцтвам краіны, якія адбыліся пасля яго адстаўкі». Ён адзначыў, што па яго інфармацыі ў былога міністра службовыя пашпарты на розныя прозвішчы. Пацвердзіць гэтую інфармацыю мог бы начальнік Галоўнага ўпраўлення кадраў, але ён «вядома, будзе маўчаць».

Экс-міністр абароны Анатоль Сердзюкоў пазбавіўся сваёй пасады пасля таго, як у кастрычніку стала вядома, што па фактах махінацый пры здзелках з нерухомасцю, зямлёй і акцыямі, якія належаць «Оборонсервису», было ўзбуджана пяць крымінальных спраў. Шкода ад махінацый ацэньваецца ў мільярды рублёў.

У той жа час, ніякіх следчых дзеянняў у дачыненні да Сердзюкова не плануецца, паведаміла журналістам крыніца, блізкая да следства па справе «Оборонсервиса».

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках