26 красавiка 2024, Пятніца, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Медаль Свабоды» для Станіслава Шушкевіча

88
«Медаль Свабоды» для Станіслава Шушкевіча

Фонд памяці ахвяраў камунізму узнагароджвае «Медалём Свабоды» Трумэна - Рэйгана першага кіраўніка незалежнай Беларусі.

Як паведамілі сайту charter97.org у Фондзе памяці ахвяр камунізму, Станіслаў Шушкевіч вядомы сваім актыўным удзелам у роспуску СССР і вывадзе ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі.

Фонд памяці ахвяраў камунізму штогод узнагароджвае «Медалём Свабоды» людзей і арганізацыі, якія прадэманстравалі прыхільнасць свабодзе і дэмакратыі, змагаліся супраць камунізму і ўсіх іншых форм тыраніі.

Чакаецца, што ўручэнне медаля адбудзецца ў канцы сакавіка.

Станіслаў Шушкевіч, сын беларускага паэта, быў першым лідэрам незалежнай Беларусі пасля распаду Савецкага Саюза. Ён займаў гэтую пасаду ў 1991-1994 гадах, калі ў краіне пачаліся рынкавыя і дэмакратычныя рэформы.

8 снежня 1991 года доктар Шушкевіч арганізаваў пры падтрымцы беларускіх дэмакратаў сустрэчу ў Беларусі з лідэрамі Расеі і Украіны Барысам Ельцыным і Леанідам Краўчуком, каб падпісаць «Белавежскія пагадненні» - заяву аб роспуску Савецкага Саюза. Адным з ягоных найважных дасягненняў стаў таксама хуткі і безумоўны вывад тактычнай і стратэгічнай ядзернай зброі з Беларусі.

Фонд памяці ахвяраў камунізму штогод памінае больш за 100 мільёнаў ахвяраў тыраніі і тых, хто паспяхова супрацьстаяў ёй. Ён займаецца асветніцкай дзейнасцю, распавядаючы цяперашняму пакаленню аб гісторыі, філасофіі і спадчыне камунізму.

Сярод лаўрэатаў «Медаля Свабоды» Вацлаў Гавэл, Папа Рымскі Ян Павел II, Лех Валенса, Вітаўтас Ландсбергіс, Алена Бонэр, сенатар Джозэф Ліберман, сенатар Джэсі Хэлмс, Лэйн Кіркланд, Уільям Ф. Баклі малодшы, Майкл Новак, Джон Сінглауб.

У 2011 годзе медаль быў уручаны былому прэзідэнту Латвіі Вайрэ Віке-Фрэйберге, кангрэсмену Ілеане Рос-Лехцінен, былому намесніку дзяржсакратара ЗША Джону Уайтхэду.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках