19 траўня 2024, Нядзеля, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Польшчы з'ехаў з Менска

4
Амбасадар Польшчы з'ехаў з Менска

Польскі амбасадар у Беларусі Лешэк Шарэпка пакінуў будынак амбасады ў Менску.

Часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі прызначаны Вітальд Юраш, які кіраваў амбасадай амаль цэлы год пасля смаленскай катастрофы.

Нагадаем, у аўторак МЗС Беларусі паведаміў пра рашэнне забараніць уезд у рэспубліку ініцыятарам еўрапейскіх санкцый супраць яе, а таксама аб адклiканнi для кансультацый сваіх амбасадара ў Польшчы і прадстаўніка пры ЕЗ. Акрамятаго, беларускі бок прапанаваў амбасадарам ЕЗ і Польшчы ў Менску выехаць з Беларусі для кансультацый.

Пасля гэтага вярхоўны прадстаўнік Еўразвяза па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан заявіла, што, у адказ на дзеянні беларускіх уладаў, прадстаўнікі краін-сябраў ЕЗ дамовіліся адклікаць з Менску сваіх амбасадараў для кансультацый.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках