18 красавiка 2024, Чацвер, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: «Цяпер яны больш віхляць не змогуць...»

22
Зміцер Бандарэнка: «Цяпер яны больш віхляць не змогуць...»

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» у лісце дадому выказаўся з нагоды падпісанага ім прашэння аб памілаванні.

6 лютага жонка Зміцера Бандарэнкі Вольга атрымала ад яго адразу два лісты, адзін з якіх быў напісаны пасля таго, як Зміцер падпісаў прашэнне аб памілаванні. Вольга Бандарэнка паведаміла «Радыё Свабода»:

«Відавочна, што ён не можа выказвацца адкрыта, некаторыя словы такія, што над іх сэнсам мне яшчэ трэба думаць. Але вось пра тое, ці хутка яго пасля гэтага вызваляць, ён напісаў больш канкрэтна. Цытую: «Цяпер можа быць усё што заўгодна, і туды, і сюды, але, хутчэй за ўсё, стане нават больш складана. Але цяпер яны ўжо віхляць не змогуць. І ў гэтым я павінен быць разам з Андрэем».

Мой каментар да гэтага такі: раней Лукашэнка казаў, што вось яны не хочуць выходзіць з турмаў, таму што не пішуць прашэнняў аб памілаванні, але ж Саннікаў тады ўжо прашэнне напісаў, але яго не выпускалі і нават працягвалі ціск на яго. Інакш чаму тады да яго не дапускалі адваката? Да ўсіх дапускалі, а да яго - не? А цяпер вось і Зміцер напісаў прашэнне, і паглядзім, адпусцяць ці як. Зміцер, мабыць, не выключае, што не хутка гэта адбудзецца. Дзякуй богу, што хоць кіёк аддалі», - кажа Вольга Бандарэнка.

Зміцер Бандарэнка цяпер мае магчымасць хадзіць з кійком, а таксама карыстацца спецыяльным абуткам. У палітвязня Бандарэнкі праблемы з хрыбетнікам і нагой, у зняволенні ён перанёс аперацыю.

У тэлефоннай размове з жонкай 4 лютага Зміцер Бандарэнка паведаміў, што 1 лютага напісаў прашэнне аб памілаванні.

У канцы студзеня стала вядома, што прашэнне аб памілаванні падпісаў Андрэй Саннікаў. Па словах жонкі кандыдата ў прэзідэнты Ірыны Халіп, гэта адбылося ў канцы лістапада, згодна з Дэпартаментам выканання пакаранняў МУС - у канцы снежня. На кандыдата ў прэзідэнты здзяйсняўся моцны ціск - супрацоўнікі спецслужбаў пагражалі забіць ягоных жонку і сына.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках