6 траўня 2024, панядзелак, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў амапаўскага бязмежжа ў Крупках заахвоцілі

14
Удзельнікаў амапаўскага бязмежжа ў Крупках заахвоцілі

Удзельнікі нашумелага «хапуна» прызнаныя лепшымі сярод раённых унутраных аддзелаў Менскай вобласці.

На паседжанні ўпраўлення ўнутраных спраў Менскага абласнога выканаўчага камітэта, праведзенвм нядаўна, былі падведзеныя вынікі працы ўсіх падпаддзяленняў органаў аховы правапарадку Меншчыны. Сярод раённых аддзелаў унутраных спраў лепшымі прызнаныя Маладзечанскае і Крупскае РАУС, паведамляе раённая газета «Крупскі веснік».

Згодна з зацверджаным палажэннем гэтыя калектывы будуць узнагароджаныя галоўнай узнагародай УУС - пераходным прызам імя генерал-маёра міліцыі Г.У.Пукава.

Акрамя гэтага, па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за мінулы год лепшым падпаддзяленнем ў галіне прызнанае аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі Крупскага РАУС.

Нагадаем, у лістападзе мінулага года супрацоўнікі Крупскай міліцыі вызначыліся некалькі інакш: сумесна з абласным спецназам ў раённым цэнтры быў праведзены міліцэйскі рэйд, які афіцыйна лічыўся «спецыяльным комплексным мерапрыемствам «Правапарадак», а ў народзе атрымаў назву «Дзікага палявання».

У выніку рэйду, які па афіцыйнай версіі быў прызваны «стабілізаваць абстаноўку» і спыніць «рост колькасці злачынстваў у грамадскіх месцах» пацярпелі дзясяткі маладых людзей. Па версіі міліцыянтаў, усе яны парушалі грамадскі парадак.

Большасць затрыманых былі апраўданыя Крупскім раённым судом. Аднак мясцовыя міліцыянты падалі касацыю ў Менскі абласны суд, настойваючы на ​​тым, каб трое з апраўданых хлопцаў былі прыцягнутыя да адказнасці за нібыта супраціў. Пазней міліцыянты прайгралі і ў Менскім абласным судзе, які пакінуў рашэнне Крупскага раённага суда ў сіле, пацвердзіўшы такім чынам невінаватасць затрыманых.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках