Фотафакт. У Барысаве з'явіўся велізарны «ШОС»
43- 1.03.2012, 17:11
1 сакавіка ў Барысаве на снезе з'явіўся велізарны «ШОС».
Сёння каля 11 гадзін на выездзе са старой часткі горада ў новую на адным з дарожных адхонаў быў намаляваны «ШОС» памерам 4 на 12 метраў. Па звестках Naviny.by, надпіс зрабілі мясцовыя актывісты руху «Zмена».
Надпіс праіснаваў каля дзвюх гадзін, пасля чаго быў знішчаны супрацоўнікам камунальнай службы.

