10 чэрвеня 2026, Серада, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Фёдараў: Хутчэй за ўсё, на саступкі пайшоў Менск

15
Андрэй Фёдараў: Хутчэй за ўсё, на саступкі пайшоў Менск

Эксперт Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў пракаментаваў цяперашнюю сітуацыю ў адносінах уладаў Беларусі і Еўразвяза.

Нагадаем, учора Еўрапарламент адклаў на два тыдні прыняцце рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі. А вярхоўны прадстаўнік па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла, што да саміту кіраўнікоў МЗС краін ЕЗ, які 23 сакавіка разгледзіць магчымае ўвядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі, амбасадары краін ЕЗ могуць вярнуцца ў Менск.

Андрэй Фёдараў кажа, што варта дачакацца афіцыйнай інфармацыі, ці насамрэч амбасадарам ЕЗ прапанавалі вярнуцца ў Беларусь. І, хутчэй за ўсё, гэта быў сігнал з Менска, мяркуе Фёдараў.

«Я не бачу падставаў, каб адначасова Еўрапарламент адклаў галасаванне па рэзалюцыі і спадарыня Эштан (калі гэта было) дала такі загад. Напэўна, нешта было», - адзначыў палітолаг у прамым эфіры «Еўрарадыё».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках