6 траўня 2024, панядзелак, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыпламаты ЕЗ абмяркуюць вяртанне амбасадараў у Менск

25
Дыпламаты ЕЗ абмяркуюць вяртанне амбасадараў у Менск

Еўрапейскія дыпламаты 17 сакавіка вырашаць, ці варта амбасадарам вяртацца ў Беларусь.

Прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства ЕЗ Мая Качыянчыч заявіла ў інтэрв'ю брусельскаму выданню EUobserver (пераклад - charter97.org), што ніякіх рашэнняў яшчэ не прынята. Яна адзначыла, што краіны ЕЗ працуюць над «агульнай пазіцыяй па пытанні аб вяртанні амбасадараў».

Таксама EUobserver нагадвае аб абмеркаванні Еўрапейскім Парламентам у чацвер магчымых эканамічных санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму і пераносе Чэмпіяната свету па хакеі з Менска.

ЕЗ - галоўны пасля Расеі гандлёвы партнёр Беларусі. Краіна пастаўляе ў Еўропу калійныя ўгнаенні, нафтапрадукты і нафту. Частка прыбытку, атрыманага ад гандлю з ЕЗ, можа ісці на падтрымку рэжыму, - піша выданне.

Амбасадары пакінулі Менск у канцы лютага на знак салідарнасці з кіраўнікамі дыпмісій ЕЗ і Польшчы, якіх высылалі з беларускай сталіцы. Прадстаўнікі беларускай апазіцыі і праваабаронцы станоўча ацанілі гэтае рашэнне, адзначае выданне.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках