15 траўня 2024, Серада, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі МЗС шантажуе ЕЗ

55
Беларускі МЗС шантажуе ЕЗ

Пытанне аб вяртанні амбасадараў ЕЗ у Менск будзе абмяркоўвацца толькі ў выпадку неўвядзення санкцый супраць беларускага рэжыму.

Міністэрства замежных спраў Беларусі ўвязвае пытанне аб вяртанні еўрапейскіх амбасадараў у Менск з рашэннем ЕЗ пра новыя санкцыі.

«Разважаючы разумна, аб якім вяртанні еўрапейскіх амбасадараў сёння можа ісці гаворка, калі сам Еўразвяз не стамляецца пагражаць нам увядзеннем новых санкцый 23 сакавіка? Давайце спачатку дачакаемся гэтай даты, а ўжо потым мы будзем вызначацца, у тым ліку і адносна вяртання амбасадараў», - гаворыцца ў апублікаванай на сайце міністэрства заяве начальніка аддзела прэс-службы - намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыі Ваньшынай.

Яна таксама адзначае, што МЗС Беларусі не валодае інфармацыяй пра жаданне Еўразвяза прыняць рашэнне аб вяртанні сваіх амбасадараў у Менск.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках