18 чэрвеня 2024, aўторак, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філіп Гордан: Беларусь узмацняе самаізаляцыю

2
Філіп Гордан: Беларусь узмацняе самаізаляцыю

Высылка амбасадара Польшчы і кіраўніка прадстаўніцтва Еўразвяза з Менска толькі пагаршае і без таго напружаныя адносіны Беларусі і Захаду.

Пра гэта заявіў у чацвер 1 сакавіка намеснік дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан, перадае «Голас Амерыкі».

«Як вядома, зараз у нас таксама няма свайго прадстаўніка [у Беларусі]. Аднак праўда заключаецца ў тым, што такога кшталту дзеянні толькі ўзмацняюць самаізаляцыю Беларусі. Гэтая сітуацыя ніякім чынам не дапаможа простым беларусам. [Кіраўніцтва краіны] павіннае хутчэй задумацца над прычынамі накладання санкцый і візавых абмежаванняў, а не высылаць амбасадараў, што зробіць яшчэ больш жорсткай ізаляцыю», - падкрэсліў Гордан.

На думку намесніка дзяржсакратара, улады Беларусі выдатна ведаюць, што ім неабходна зрабіць для паляпшэння сітуацыі.

«Аднак, на жаль, ніякіх мер не прымаецца, і, як следства, ад гэтага пакутуе насельніцтва краіны», - сказаў Гордан, выступаючы ў вашынгтонскім офісе брытанскага Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў (IISS).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках