3 чэрвеня 2024, панядзелак, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івашкевіч: Утрыманскія настроі - галоўная прычына існавання дыктатуры

31
Івашкевіч: Утрыманскія настроі - галоўная прычына існавання дыктатуры

Людзі прыйшлі на Дзень Волі, нягледзячы на ​​дождж, слоту, холад.

І - на правакацыі з боку сілавых структур, якія арыштавалі па дарозе на плошчу Бангалор гукаўзмацняльную апаратуру.

Адзін з арганізатараў Дня Волі Віктар Івашкевіч у інтэрв'ю «Беларускаму партызану» падводзіць вынікі акцыі.

- Да васьмі тысяч, па розных адзнаках, прыйшлі адзначыць Дзень Волі на Бангалор. І гэта ў дождж, слоту... Ці можна лічыць гэта паказчыкам паспяховасці?

- Што значыць паспяховым? Я рады, што столькі народу сабралося, гэта людзі, якія адчулі сваю асабістую адказнасць за свой лёс і лёс сваёй краіны. У 10 разоў больш людзей сачыла за падзеямі па незалежных сайтах і па трансляцыі Белсата. Гэта значыць, што гэтыя людзі яшчэ не гатовыя з пасіўных назіральнікаў стаць актыўнымі змагарамі за свае правы. Тут працы непачаты край...

Але зроблены крок да таго, каб беларускае грамадства адчула сябе грамадствам, а не натоўпам, які павінен за некім ісці. Прага халявы, імкненне адысці ад персанальнай адказнасці, - усе гэтыя ўтрыманскія настроі і з'яўляюцца галоўнай прычынай існавання дыктатуры. Гэтыя тысячы чалавек, якія прыйшлі на Бангалор, сталі не аб'ектамі ўздзеяння - з боку Лукашэнкі, апазіцыі, Захаду або Усходу; гэтыя людзі сталі суб'ектамі, якія робяць свой лёс самі.

Гэтых тысяч мала, каб змяніць сітуацыю ў Беларусі, але гэта больш, чым выходзіла на вуліцу на працягу ўсяго мінулага года.

- Віктар, з пазіцыі сённяшняга дня што бы вы змянілі ў арганізацыі Дня Волі? Без накладак не абышлося і зараз...

- Плюсы ў тым, што заклік да людзей праяўляць ініцыятыву спрацаваў нарэшце. Усе сцягі, усе плакаты, цішоткі з крэатыўнымі надпісамі прынеслі з сабой самі людзі. Кожны сам вырашаў, з чым ісці яму на Дзень Волі. Менавіта праз народную ініцыятыву і магчыма змяніць сітуацыю. Аргкамітэт у дадзеным выпадку зрабіў галоўнае - падаў заяўку, якая была задаволеная; людзі дэмакратычных настрояў ведалі, што гэтая акцыя адбудзецца, што акцыя дазволеная гарадскімі ўладамі, акцыя мірная. А тое, што ўлады ўсяляк перашкаджалі правядзенню Дня Волі - гэта сумная традыцыя. Арыштаваная вялікая гукаўзмацняльная апаратура - але малая апаратура ўсё ж такі засталася.

Змянілася канцэпцыя дзейнасці: не мы, палітыкі, ладзім вам канцэрт, імпрэзу, а ўсе астатнія з'яўляюцца іншымі назіральнікамі. Мы ўсе разам сталі арганізатарамі Дня Волі.

- МУС разам з афіцыйнай прапагандай назвалі колькасць удзельнікаў мітынгу ў 200 чалавек. Вам ёсць што сказаць з гэтай нагоды?

- Значыць, мы не перавысілі паказаную ў заяўцы норму - да тысячы чалавек...

- Дарэчы, МУС яшчэ не шукала арганізатараў?

- Не. Дарэчы, у мяне ўжо пыталіся: ці пакараюць арганізатараў за перавышэнне заяўленай колькасці ўдзельнікаў? Улады самі даюць нам карт-бланш...

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках