5 снежня 2022, панядзелак, 23:17
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінгерыс: Еўразвяз можа развітацца з беларускімі амбасадарамі

88
Зінгерыс: Еўразвяз можа развітацца з беларускімі амбасадарамі

Калі Беларусь не запросіць еўрапейскіх амбасадараў назад, гэта скончыцца развітаннем з амбасадарамі Беларусі ва ўсіх сталіцах краін ЕЗ.

Старшыня камітэта замежных спраў Сейма Літвы Эмануэліс Зінгерыс заклікае ўлады Беларусі скончыць дыпламатычны канфлікт і запрасіць амбасадараў назад.

Разам з тым афіцыйны Менск не спыняе выкарыстанне разнастайных рычагоў ўплыву на Еўропу: ціск на еўрапейскіх прадпрымальнікаў, якія вядуць свой бізнес у Беларусі, таемныя перамовы з еўрапалітыкам, лабіраванне інтарэсаў праз экспертаў і прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці і выдаленне амбасадараў.

Калі Беларусь не запросіць амбасадараў назад, «гэта скончыцца развітаннем з кіраўнікамі дыпламатычных місій Беларусі ва ўсіх сталіцах краін Еўрапейскага Звяза», - паведаміў «Белсату» Эмануэліс Зінгерыс.

Сёння прайшоў роўна месяц з моманту, калі афіцыйны Менск прапанаваў кіраўніку прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майры Моры і амбасадару Польшчы Лешаку Шарэпку «выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб данесці свайму кіраўніцтву жорсткую пазіцыю беларускага боку з нагоды непрымальнасці ціску і санкцый». У знак салідарнасці беларускую сталіцу пакінулі ўсе амбасадары краін Еўразвяза.

15 сакавіка Міністэрства замежных спраў Беларусі распаўсюдзіла паведамленне, што Беларусь верне амбасадараў, толькі калі Еўразвяз не пашырыць санкцыі.